«Чакайце. Фідэль». Хакеры ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Мінадукацыі Беларусі


Хакеры ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі Беларусі – giac.by. Пра гэта ўвечары 1 кастрычніка паведамляе Zerkalo.

Скрын з сайту giac.by

Асобы, якія называюць сябе «Аб’яднаным штабам Супраціву», размясцілі на старонках сайта ліст, у якім заявілі, што Міністэрства адукацыі не выконвае свае задачы і зʼяўляецца «антынародным інструментам, закліканым увекавечыць уладу сямʼі Лукашэнкі на стагоддзі». Хакеры заклікаюць задумацца, чаму падручнікі і методыкі рыхтуюць з моладзі «новых «ябацек» і цярпілаў, рабоў кіроўнага рэжыму з цалкам выключаным крытычным мысленнем».

На іх думку, «год за годам ідзе планамернае разбурэнне сістэмы вышэйшай адукацыі», а міністрам прызначаны «тупы качок».

«Абʼяднаны штаб Супраціву лічыць, што Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зʼяўляецца злачыннай арганізацыяй, якая вядзе этнацыд беларускага народу ў сваіх карыслівых мэтах. Гэтая арганізацыя атупляе нашых дзяцей, рыхтуючы быць рабамі гэтага рэжыму. Гэта недапушчальна і будзе спынена па меры развіцця сітуацыі», – заявілі хакеры.

Скрын з сайту giac.by

У канцы ліста напісана: «Чакайце далейшых паведамленняў. Фідэль».

Цяпер сайт giac.by, на ім «ладзяцца тэхнічныя працы». Аднак ліст дасяжны ў вэб-архіве.

Агляд
Паспалітае рушэнне, план «Перамога», полк Каліноўскага і полк «Пагоня» – чым яны адрозніваюцца?
2022.10.01 16:40

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў