«Вінаватых не выяўлена». Завяршылася праверка па факце смерці палітвязня Клімовіча


Сваякам памерлага ў зняволенні палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што адбылася праверка па факце ягонай смерці ў віцебскай калоніі №3. Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя».

Мікола Клімовіч.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

«Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце смерці, незалежна ад прычын смерці. Але як правіла, яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, і прычына – ягоны стан здароўя», – распавёў выданню адмыслоўца.

Hавiны
У Пінску пахавалі Мікалая Клімовіча. На развітанне прыйшлі сваякі палітвязняў
2023.05.13 12:59

Пра смерць 61-гадовага Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 траўня. Ён памёр праз два тыдні пасля этапавання з баранавіцкага СІЗА. Палітвязня асудзілі паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі. Нагодай стаўся лайк, які паставіў мужчына пад карыкатураю на палітыка ў сацсетцы «Одноклассники».

Клімовіч перанёс інсульт, меў другую групу інваліднасці праз праблемы з сэрцам. Казаў, што баіцца сканаць у зняволенні, бо мусіць прымаць лекі і быць пад сталым наглядам лекара. Нягледзячы на стан ягонага здароўя, суддзя суда Пінскага раёну і Пінску Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча прызначыў блогеру год калоніі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў