10 кастрычніка ў Міністэрства замежных справаў Беларусі выклікалі амбасадара Ізраілю ў Менску, якому быў заяўлены пратэст. Прычына гэтага ў тым, што з пачатку кастрычніка 18-ці грамадзянам Беларусі на мяжы адмовілі ва ўездзе ў Ізраіль.
Толькі 7 кастрычніка ў аэрапорце Тэль-Авіву ізраільскія міграцыйныя ўлады забаранілі ўезд адразу 11 беларусам, якія прыбылі рэйсам «Белавія», паведамляе «Facebook» беларускага МЗС.
Только за неполные две недели текущего месяца 18-ти гражданам Беларуси на границе было отказано во въезде в Израиль. 7…
Opublikowany przez МИД Беларуси Czwartek, 10 października 2019
У выніку беларусы, якія накіроўваліся на адпачынак, на сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі некалькі содняў праводзяць у цэнтрах часовага ўтрымання, каб вярнуцца на Радзіму. У вонкавапалітычным ведамстве адзначаюць, што ведаюць пра парушэнні з боку беларусаў.
«Мы ішлі на заключэнне Пагаднення аб бязвізавых паездках з Ізраілем, каб палегчыць і спрасціць узаемныя кантакты грамадзянаў нашых краін. Аднак ізраільскі бок сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе ўвесь гэты працэс», – заяўляюць у МЗС.
У ведамстве падкрэсліваюць, што адмовы ва ўездзе беларускім грамадзянам робяцца масавымі. Гэта, на думку прадстаўнікоў міністэрства, непрымальна і беспрэцэдэнтна, бо такіх праблем не ўзнікае ў Беларусі ні з адной іншай краінай свету.
МГ belsat.eu