Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка правёў у Нур-Султане сустрэчу з першым прэзідэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.
У канцы сустрэчы бакі абмяняліся падарункамі, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падарыў Нурсултану Назарбаеву кошык з прадуктамі. А той паднёс яму ханскі пояс, кінжал і кнігу казахскага асветніка.
Першы прэзідэнт Казахстана таксама падарыў малодшаму сыну кіраўніка Беларусі Мікалаю казахскі лук і калчан са стрэламі.
МГ belsat.eu