Альбом «Адной дарогай» – чацвёрты студыйны і другі беларускамоўны запіс групы.
Гурт працаваў над альбомам апошнія паўгода.
«”Адной дарогай” – гэта выдатная гісторыя, вельмі дакладная і цэласная. Мы ўпэўненыя, што гэтай дарогай ідзём не толькі мы, а і Вы, нашыя слухачы», – пісалі музыкі ў сацсетках напярэдадні выпуску.
Новы альбом можна таксама паслухаць і купіць у сэрвісах iTunes, Google Play і «Яндекс.Музыка».
За некалькі дзён да выхаду альбома гурт выклаў новы святочны кліп на песню «А дзе жывеш ты?», у якім быў намёк на тое, што ў сям’і музыкаў чакаецца прыбаўленне. Пазней пара пацвердзіла гэтыя чуткі.
На «Еўрабачанні» ў траўні сёлета Naviband занялі 17 месца – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня.
ДР belsat.eu