Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі распавёў, што праца над дарожнымі мапамі ў межах інтэграцыі Беларусі і Расеі амаль завершана, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.
Кіраўнік краіны таксама прызнаў, што прынцыповыя пытанні вакол нафты і газу надалей застаюцца не вырашанымі.
«Нават элементарнае пытанне не вырашана па бруднай нафце. А мы ж правалілі ВУП у асноўным праз нафтавыя праблемы», – адзначыў кіраўнік краіны.
7 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць намер сустрэцца ў Сочы. Мяркуецца, што не вырашаныя пытанні разглядзяць кіраўнікі краінаў.
«Сёння на прэзідэнта Пуціна ціск вельмі люты. І прытым ужо з блізкага атачэння, антыбеларускага», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Грамадскасці планы па інтэграцыі, а таксама змест дарожных мапаў не агучваецца. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што не будзе падпісваць дакументы, якія могуць нанесці ўрон краіне.
СК belsat.eu