27 чэрвеня днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах непрацяглыя туманы, прагназуе Белгідрамет.
Днём 27 чэрвеня паветра прагрэецца ад 25 да 31 градусаў. Атмасферны ціск будзе падаць.
28 чэрвеня месцамі чакаюцца навальніцы, днём у асобных раёнах – моцныя дажджы, у сувязі з чым сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ноччу ад 14 да 19 градусаў цяпла, днём чакаецца ад 21 да 28 вышэй за нуль.
29 чэрвеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, раніцай і днём месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу ад 14 да 19 градусаў, днём чакаецца ад 23 да 29 градусаў цяпла.
СК belsat.eu