На выходныя чакаецца няўстойлівае надвор'е


11 красавіка надворʼе нашай краіны ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём па ўсходзе Беларусі адабʼецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць, прагназуе Белгідрамет.

11 красавіка раніцай і днём месцамі па ўсходзе пройдзе невялікі кароткачасовы дождж, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад мінус трох да трох са знакам плюс. Днём паветра прагрэецца ад плюс шасці па паўночным усходзе да + 14 па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск будзе расці.

12 красавіка днём на паўднёвы захад Беларусі пачне паступаць цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы Віцебскай вобласці магчымыя кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу ад пяці марозу да двух цяпла. Днём чакаецца ад васьмі са знакам плюс да 15 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 17 цяпла.

Hавiны
Вясна вяртаецца, да канца тыдня будзе цёпла
2020.03.26 07:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў