ong>Адзіны ў Берасці ўчастак па выбарах прэзідэнта Расеі працаваў у расейскім кансулаце ў цэнтры Берасця. Правам прагаласаваць тут маглі скарыстацца прыкладна дзве тысячы чалавек.
Яшчэ да абеду на ўчастку, нягледзячы на мароз, выбудавалася велізарная чарга. Працаўнікі кансулату працавалі даволі аператыўна, і стаянне на двары не займала больш за трыццаць хвілінаў. Выбарцы, з якімі мы пагаварылі, прыйшлі на выбары, «паколькі заўсёды ходзяць галасаваць» і «каб аддаць свой голас – гэта абавязак перад радзімай».
Пасля выхаду з участкам кожны атрымліваў дзве стужкі – колераў расейскага фланга з надпісам «Любоў без межаў» і георгіеўскую стужку. Людзі бралі нават па некалькі штук.
Алесь Ляўчук, фота – Мілана Харытонава