На трасе М-10 аўтамабіль урэзаўся ў пісьмовы стол. Відэа


Аварыя здарылася 5 красавіка на 515-ым кіламетры трасы М-10. Аўтамабіль урэзаўся ў пісьмовы стол, які валяўся на дарозе.

ДТЗ адбылося каля 21:00 на ўчастку дарогі паміж паваротам на г.п. Антопаль і в. Худлін.

Магчыма, што падчас перавозкі стол згубіў ягоны ўладальнік. Кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў стол, шукае відавочцаў здарэння ды ўладальніка мэблі.

Так выглядае аўто пасля сутыкнення са сталом на трасе

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў