8 сакавіка завяршыўся першы этап галасавання ў рэгіёнах за асобу будучага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб’яднанай апазіцыі.
Сустрэчы прайшлі ў шасці гарадах і мястэчках Віцебшчыны – у Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркаўшчыне і Паставах. З іх толькі ў Гарадку перамога была за старшынёй «Руху за свабоду» Юрасём Губарэвічам, у пяці астатніх населеных пунктах лідарам галасавання быў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Як сведчаць звесткі штабу адзінага галасавання, агулам у галасаванні ўдзельнічалі 237 чалавек, з іх Севярынца падтрымалі 150, або больш за 63 %.
Галасаванне ў Віцебску за паўхвіліны 🙂
Opublikowany przez Адзіны кандыдат 2020 Sobota, 7 marca 2020
У Юрася Губарэвіча 21,1 %, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова – 10,13 %, намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча – 2,95 %, у сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай – 1,27 %.
10 сакавіка галасаванне пройдзе ў Лепелі.
Пагадненне пра праймерыз, апроч БХД, ПБНФ, АГП і «Руху за свабоду», таксама падпісала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Выбары адзінага кандыдата будуць прахадзіць у тры этапы: галасаванне ў рэгіёнах, галасаванне ў інтэрнэце і галасаванне на Кангрэсе 31 траўня.
МГ belsat.eu