Менск мітынгуе. «Еўрапейская Беларусь» каля ЦВК, «Моладзевы блок» на Зыбіцкай


У Менску адначасова прайшлі дзве перадвыбарчыя акцыі. «Моладзевы блок» зладзіў пікет на вуліцы Зыбіцкай, а на Плошчы Свабоды адбылася «Сустрэча свабодных людзей», якую ў межах перадвыбарчага пікету кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой зладзілі актывісты «Еўрапейская Беларусь» і каманда Міколы Статкевіча. Акцыя «Еўрапейскай Беларусі» завершылася на плошчы Незалежнасці каля будынку ЦВК.

20:00 Яўген Афнагель падзякаваў усім, хто далучыўся да акцыі «Еўрапейскай Беларусі». У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек.

19:55 Удзельнікі акцыі, якія былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты, спалілі свае пасведчанні аб рэгістрацыі.

Акцыя «Еўрапейскай Беларусі». Фота belsat.eu

19:50 Больш за сотню чалавек падыйшлі да будынку ЦВК.

Акцыя «Еўрапейскай Беларусі». Фота belsat.eu

19:42 Калона выйшла на плошчу Незалежнасці. Удзельнікаў акцыі вітаюць аўтамабілісты

19:40 Да шэсця далучыўся адзін з лідараў БХД Павел Севярынец.

19:30 Калона актывістаў Еўрапейскай Беларусі рушыць па праспекту Незалежнасці ў бок ЦВК.

Акцыя «Еўрапейскай Беларусі». Фота belsat.eu

18:00 На Плошчы Свабоды ў межах перадвыбарчага пікету кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алены Талстой праходзіць акцыя «Сустрэча свабодных людзей».

«Моладзевы блок» мітынгуе

Удзельнікі акцыі «Моладзевага блоку» сцвярджаюць, што хочуць прыцягнуць увагу ўладаў на пытанні, якія хвалююць моладзь.

Адна з найважнейшых праблемаў, якая хвалюе ўдзельнікаў акцыі (і бачная на плакатах) – закон «аб адтэрміноўках».

Плакаты некаторых удзельнікаў на перадбвыбарчым мітынгу «Моладзевага блоку» на вуліцы Зыбіцкай у Менску. Фота – Ксенія Тарасевіч/«Белсат»

Раней «Моладзевы блок» ужо падымаў праблематыку тэрміновай службы і неабходнасць рэфармавання войску з дапамогай перформансу.

Адзін з кандыдатаў у дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стас Шашок. Фота – Ксенія Тарасевіч/«Белсат»

Сёння ў Беларусі завяршаецца выбарчая кампанія.

17 лістапада ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання.

«Моладзевы блок» – нефармальнае аб’яднанне актывістаў кампаніі #Учебаважнее, «Задзіночання Беларускіх Студэнтаў» (ЗБС) і грамадскага руху Legalize Belarus. Мэта групоўкі – рэформы і змены ў заканадаўстве на карысць беларускай моладзі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў