У Крычаве Магілёўскай вобласці на незалежнага назіральніка Юрыя Шувала прадстаўнікі ўчастковай камісіі выклікалі міліцыю. Назіральніку перашкаджаюць працаваць і намагаюцца абмежаваць яго прысутнасць на выбарчым участку, распавёў «Белсату» актывіст з Крычава Мікалай Маторанка.
Юрый Шувалаў зарэгістраваўся назіральнікам на ўчастку № 6 у Крычаве. Але прадстаўнікі выбарчай камісіі шукаюць нагодаў, каб не дапусціць яго да назірання.
«Як толькі ён з’явіўся на выбарчым участку старшыня камісіі выклікаў на яго міліцыянтаў і спрабаваў яго правакаваць. Але паколькі затрымаць яго не было за што, то міліцыянты адчапіліся ад яго. Праўда, чалавек баіцца, што яго могуць затрымаць у любы момант паводле надуманай прычыны», – распавёў «Белсату» Мікалай Маторанка.
Актывіст кажа, што ў будынку, дзе размяшчецца ўчастак для галасавання, ён пабачыў абʼяву, што ў гэтым памяшканні адбудзецца канцэрт і абураецца, маўляў, назіральнікаў не пускаюць на ўчасткі з нагоды эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, у той час як не цураюцца ладзіць масавыя акцыі з удзелам вялікай колькасці людзей.
СК belsat.eu