Чэргі з цяжкавікоў застаюцца стаяць на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу. Пра гэта сведчыць інфармацыя Дзяржаўнага памежнага камітэту станам на 08:00 9 снежня.
Так, на мяжы з Латвіяй выезду з Беларусі чакаюць больш за 440 фураў – больш за 260 у «Грыгароўшчыне» і больш за 180 у «Урбанах».
На беларуска-літоўскай мяжы стаяць больш за 670 цяжкавікоў: больш за 190 у «Беняконях», больш за 170 у «Прывалцы», больш за 160 у «Катлоўцы» і больш за 150 у «Каменным Логу».
Найменшыя чэргі на мяжы з Польшчай: больш за 90 фураў у «Брузгах» і больш за 10 у «Казловічах».
МГ belsat.eu