Раніцай 7 кастрычніка на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу перавярнуўся аўтобус. У выніку аварыі адзін чалавек загінуў, паведаміла ў тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Паводле МУС, грузавы аўтамабіль «Mercedes» не саступіў дарогу службоваму аўтобусу МАЗ, які перавозіў па тэрыторыі заводу 12 работнікаў. У выніку яны сутыкнуліся, і аўтобус перавярнуўся на бок.
Аднаго з пасажыраў выкінула праз акно, а пасля яшчэ прыціснула аўтобусам. Ён загінуў. Па медычную дапамогу звярнуліся 11 іншых пасажыраў. Кіроўцы не пацярпелі.
На месцы аварыі працуюць працаўнікі СК і ДАІ.
МГ belsat.eu