У парк Дружбы народаў прыехалі вайскоўцы і ставяць па перыметры агароджу. Сёння тут там мае адбыцца вялікі пікет кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай.
Вялікі мітынг Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай у Менску пачнецца а 18:00 у парку Дружбу народаў.
Падтрымаць Ціханоўскую прыйдуць гурты B:N:, Litesound, які выступаў у 2012 годзе ад Беларусі на «Еўрабачанні», PyLai, Loudscage і выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, вядоўцы – Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш, які быў вядоўцам на ОНТ.
30 ліпеня дзяржсакратар Савету бяспекі Андрэй Раўкоў заявіў пра пагрозу тэрарыстычнага акту з боку баевікоў, у тым ліку небяспеку правакацый на масавых мерапрыемствах. Кандыдатка на прэзідэнціва Святлана Ціханоўская ў сваю чаргу сказала, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы ейнага штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме.
ДР belsat.eu