7 лютага Віцебскі абласны суд вынес прысуд «бандзе гвалтаўнікоў», якая дзейнічала з 1999 года ў Полацку і Наваполацку.
Чацвёра мужчын частавалі жанчын алкаголем з псіхатропамі, а пасля гвалцілі іх. Адна з ахвяраў памерла, ейнае цела закапалі ў кар’еры. Слуханні ў справе ў закрытым рэжыме праходзілі больш за паўгода.
Кіраўніка банды 52-гадовага Аляксандра Апеньку арыштавалі яшчэ ў 2016-ым. Суд пастанавіў пакараць яго турэмным зняволеннем на 22 гады.
Ягоны напарнік 37-гадовы Дзмітрый Дэрменжы атрымаў 12 гадоў. 35-гадовы Іван Сярпуця – 15 гадоў. 52-гадовы Анатоль Панфілаў – 3,5 года.
Падчас следства ў гэтай справе апыталі больш за 300 сведак і каля паўсотні пацярпелых. Следчыя выявілі 46 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці.
Адзін з удзельнікаў банды адказвае на пытанні следчага
Усе фігуранты справы раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
ЮВ, belsat.eu