На 26 рублёў: у Беларусі павышаюць пенсіі


Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прыняў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У сярэднім працоўныя пенсіі павялічацца з 1 жніўня на 6,6 % за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім яны ўзрастуць з Br 405,05 у ліпені да Br 431,8 у жніўні, або на Br 26,3, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Hавiны
«Грошы проста з’ядаюцца». Што і хто замінаюць расці беларускай эканоміцы?
2019.07.20 12:16

Сярэдні памер пенсіяў паводле веку складзе ў сярэднім Br 446,1 Пераразлік зробяць на падставе сярэдняга заробку працаўнікоў у краіне, ужытай пры папярэднім пераразліку, павялічанай на 7 %.

Павышэнне пенсіяў мусіць дапамагчы выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі паводле веку і сярэдняга заробку ў 40 %, перадае БелТА.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў