На лічбавых музычных пляцоўках 20 траўня ўпершыню афіцыйна з’явіўся дыск N.R.M. – «Акустычныя канцэрты канца ХХ ст».
У 1999 годзе гэты дыск стаў першым афіцыйна выдадзеным беларускім unplugged-альбомам. Рэліз складаецца з 29 кампазіцый, запісаных падчас адмысловых канцэртаў у клубе імя Дзяржынскага і Палацы прафсаюзаў у Менску. Сярод іх песні з трох першых альбомаў N.R.M. у акустычных аранжыроўках, творы з «Народнага альбома» і рэпертуару «Мроі», а таксама шэраг эксклюзіваў, якія больш нідзе не выдаваліся: «13», «Медны купарос», «Халодны блюз», «Са шчытом ці на шчыце».
Лічбавае перавыданне альбома «Акустычныя канцэрты канца ХХ ст.» здзейснена лэйблам Mediacube Music.
Нагадаем, што ў сакавіку 2020 на стрымінгавых пляцоўках упершыню з’явіліся ўсе студыйныя альбомы N.R.M., запісаныя ў 1995-2007 гадах у класічным складзе: Лявон Вольскі, Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алезіс Дземідовіч. У 2010 годзе шляхі Лявона Вольскага з іншымі ўдзельнікамі гурта разышліся.
ІІ belsat.eu