Прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў запэўніў свайго беларускага калегу Сяргея Румаса ў тым, што ў Расеі няма «антыбеларускіх элементаў». Пра гэта піша ТАСС.
На перамовах у Сочы расейскі прэм’ер пракаментаваў нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што на прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «аказваецца вельмі люты антыбеларускі ціск.
Паводле яго, у інтэграцыйныя працэсы «заўсёды суправаджаюцца абмеркаваннем, выказваннем меркаванняў, часам эмацыйных пазіцыяў». Але «антыбеларускіх элементаў» у Расеі няма, дадаў Мядзведзеў.
Разам з тым ён прызнаў, што ў дзвюх краін «захоўваюцца нейкія пытанні».
МГ belsat.eu