МУС правярае, ці нападалі на міліцыянта бацька і сын, якія хаваюцца ў шведскай амбасадзе


Віталь і Уладзімір Кузнечыкі нібыта ўжывалі спецсродкі і сілу ў дачыненні да міліцыянтаў на мітынгу, піша TUT.by.

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Імёны Віталя і Уладзіміра Кузнечыкаў стала вядомым 11 верасня, калі мужчыны пераскочылі праз плот шведскай амбасады і папрасілі там палітычнага прытулку. Мужчыны сцвярджаюць, што іх пераследуюць беларускія ўлады.

Афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскай вобласці Вольга Шкуратава паведаміла TUT.by, што супраць мужчын распачалі адміністратыўную справу за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, а таксама правяраюць факт нападу на міліцыянтаў. МУС уважліва прааналізаваў фота- і відэаматэрыялы з месца падзеяў.

«Адноўлены ланцужок падзеяў, якія прывялі да таго, што ў дачыненні да Віталя Кузнечыка ўжылі фізічную сілу і спецсродкі. Устаноўлены факты нападу бацькі і сына на працаўнікоў міліцыі. Матэрыялы накіраваны для праверкі ў Следчы камітэт», – адзначыла Вольга Шкуратава.

Hавiны
Што адбываецца з двума беларусамі, якія зараз хаваюцца ў амбасадзе Швецыі?
2020.09.13 11:49

Віталь і Уладзімір Кузнечыкі бралі ўдзел у акцыі пратэсту ў Віцебску. Пасля, каб пазбегнуць затрымання, яны ледзь не лясамі прыйшлі ў Менск і папрасілі ў Швецыі палітычнага прытулку. Як кажуць мужчыны, працаўнікі амбасады забяспечылі іх усім неабходным.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў