Урад хоча вырашыць пытанне паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею да канца тыдня.
Беларуская дэлегацыя адправілася ў Маскву для вырашэння пытання з пастаўкамі малака. Дэлегацыю ўзначаліў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Зайцаў.
Ягонае міністэрства ў размове з БелТА кажа, што на 7 чэрвеня запланаваныя перамовы з расейскім міністрам сельскай гаспадаркі Дзмітрыем Патрушавым.
Учора гэтыя перамовы анансаваў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.
«Нейкія пытанні заўсёды будуць заставацца, але яны павінныя здымацца, у нас ёсць для гэтага адмысловыя службы, – заявіў Русы. – Мяркую, здымем праблемныя пытанні літаральна да канца тыдня».
З учорашняга дня Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары больш за 2,5 л.
ДД