Міністр аховы здароўя заявіў, што ў 2020 годзе заробкі беларускіх медыкаў вырастуць на 20 %


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале ОНТ паведаміў, што ў 2020 годзе плануецца павысіць заробкі медыкаў на 20 %. Пры гэтым істатна скараціцца колькасць грашовых надбавак для медыкаў.

«Прэзідэнтам пастаўлена дакладная задача да 2020 года зарплаты падвоіць для медычных працаўнікоў. Зараз мяняецца механізм аплаты працы. На цяперашні момант быў маленькі аклад і 44 надбаўкі – стымулюючага, кампенсавальнага характару, якія ўсталёўваюцца галоўным лекарам або прадстаўніком на месцах. І заўсёды прысутнічаў элемент суб’ектывізму. На сённяшні дзень аклад павялічваецца істотна, але надбавак стымулюючых і кампенсавальных становіцца ўсяго толькі 13», – распавёў Каранік.

Ён дадаў, што новы механізм дазволіць павысіць заробкі медыкаў на 20% ужо ў 2020 годзе.

Фрагменты інтэрв’ю міністра паказалі ў эфіры ОНТ увечары 25 жніўня. Цалкам праграма выйдзе 29 жніўня.

Hавiны
Улады прыдумалі, як змагацца з уцечкай лекараў за мяжу
2019.08.13 09:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў