Міністэрства абароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала на перапахаванне Кастуся Каліноўскага роту ганаровай варты.
Раней у міністэрства звярнуўся Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Грамадскі камітэт прапанаваў міністру Андрэю Раўкову даслаць на перапахаванне Каліноўскага роту ганаровай варты і запэўніваў, што ініцыятыву літоўскі бок падтрымае.
Сёння Беларускі грамадскі камітэт атрымаў у адказ.
«Правядзенне салюту і накіраванне роты ганаровай варты не прадстаўляецца магчымым», – адзначылі ў Мінабароны. Чаму гэта немагчыма – не тлумачыцца.
КА belsat.eu