Мік Джэгер: «Жыве Беларусь!»


[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]Легендарны рок-музыка выказаў падтрымку беларусам у іх імкненні да свабоды.

Лідар культавага гурту «The Rolling Stones» звярнуўся да беларусаў падчас лонданскага канцэрту салідарнасці з забароненымі артыстамі свету і народам Беларусі «I’m with the banned».

«Я жадаю кожнаму беларусу ўдачы ў вашым імкненні да свабоды, свабоды слова і свабоды сходаў на шляху далучэння да Еўропы. Жыве Беларусь!» – такія словы прагучалі з боку Міка Джэгера ў адмысловым відэазвароце, паказаным падчас канцэрту.

Канцэрт адбыўся 18 кастрычніка, яго трансляцыю вялі тэлеканалы BBC 3, «Белсат» ды іншыя.

Імпрэза была прымеркаваная да 10-годдзя беларускага «Свабоднага тэатру». Удзел у ёй узялі адзін з лідараў гурта «Pink Floyd» Дэйвід Гілмар, гурт Сяргея Міхалка «BRUTTO», «Pussy Riot» (Расея).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў