Мэр Гданьску Павел Адамовіч, якога 13 студзеня паранілі нажом на сцэне падчас дабрачыннага канцэрту, памёр у шпіталі, паведамляе tvp.info. Пасля нападу ён быў шпіталізаваны ў крытычным стане.
Напад здзейсніў 27-гадовы мужчына, які раней быў судзімы. Нападнік выбег на сцэну і пачаў крычаць, што сядзеў без віны ў турме, а кіроўная ў той час ліберальная партыя «Грамадзянская плятформа» катавала яго.
Раней паведамлялася, што кроў для мэра Гданьску здалі больш за 300 мясцовых жыхароў, а медычны цэнтр, дзе гэта адбывалася, быў перапоўнены.
53-гадовы Павел Адамовіч кіраваў горадам з 1998 года. Нядаўна выбарцы зноў падоўжылі ягоны мандат.
ЮВ, belsat.eu