Лекары 10 гарадской клінічнай больніцы Менску знялі відэа, у якім падзякавалі ўсім за дапамогу ў барацьбе з COVID-19.
«Гэта відэа прысвячаецца ўсім валанцёрам, арганізацыям, рэстаранам, прадпрымальнікам, а таксама ўсім неабыякавым – людзям, якія не засталіся ў баку і дапамагаюць нам зрабіць усё, каб эпідэмія скончылася як мага хутчэй», – гаворыцца ў апісанні да відэа.
Лекары, якія ўзялі ўдзел у запісе відэа, таксама падзякавалі медычным сёстрам, лабарантам і санітарам, якія вядуць пацыентаў «па цяжкім шляху» выздараўлення.
«Дзякуй нашым пацыентам за тое, што давяраюць нам. За тое, што выконваюць нашыя рэкамендацыі ды не губляюць аптымізму, нягледзячы ні на што», – адзначыла Наталля Дударава, загадчыца алергалогіі ды прафпаталогіі (зараз інфекцыйнае) 10-й ГКБ.
У сваю чаргу лекарка Аміна Хадад падзякавала тым, хто застаецца ўдома і выконвае самаізаляцыю, бо «менавіта вашыя дзеянні робяць аграмадны ўнёсак у змаганні з вірусам».
МГ belsat.eu