У сталіцы прайшла міліцэйская аперацыя «Нелегал», падчас якой комплексна правяраліся рынкі, гатэлі, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, будоўлі, прыватнае жытло, дзе незаконна пражывалі замежнікі, ды іншыя месцы іхнага магчымага перабывання.
Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму, аперацыя праводзілася 9-12 красавіка, каб супрацьстаяць незаконнай міграцыі ды аздаравіць у горадзе крымінагенную абстаноўку, звязаную са знаходжаннем замежнікаў.
За парушэнне заканадаўства былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 418 чалавек. У дачыненні да 24 замежнікаў прынялі рашэнні пра дэпартацыю ды высылцы іх з Беларусі.
У дачыненні да двух замежнікаў распачатая крымінальная справа за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь.
МГ belsat.eu