Менгарвыканкам не дазволіў акцыю з нагоды Дня яднання Беларусі і Расеі


Сталічныя ўлады адмовілі прарасейскай арганізацыі ў правядзенні пікету з нагоды Дня яднання Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «РБ головного мозга».

Ініцыятарам правядзення акцыі была Каардынацыйная рада левапатрыятычных сілаў Беларусі «Адзінства». Гэтая арганізацыя, у якую ўваходзяць нацыянал-бальшавікі, летась была ініцыятарам правядзення акцыі «Бессмертный полк».

Hавiны
Сталін, трыкалоры, «Слава Расеі». Як у Менску прайшла акцыя «Бессмертный полк». РЭПАРТАЖ
2018.05.09 14:29

Дзень яднання Беларусі і Расеі адзначаецца 2 красавіка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў