Мексіка пагадзілася даць прытулак экс-прэзідэнту Балівіі


Былы прэзідэнт Балівіі Эва Маралес накіраваўся ў Мексіку. Краіны Паўднёвай Амерыкі адмовілі яму ў прытулку, а ўлады Перу нават забаранілі самалёту Маралеса выкарыстоўваць сваю паветраную прастору, паведамляюць лацінаамерыканскія СМІ.

З Лацінскай Амерыкі самалёт Эва Маралеса паляціць у Мексіку. Мехіка станоўча адказала на запыт былога прэзідэнта Балівіі Маралеса аб прадстаўленні яму прытулку. У сваю чаргу палітык заявіў, што ў будучыні мае намер вярнуцца ў сваю краіну.

Эва Маралес сыйшоў у адстаўку пасля 14 гадоў кіравання краінаю. Яго заява пра вылучэнне на 4-ы тэрмін выклікала хвалю абурэння ў Балівіі. Гэта забаронена заканадаўствам. Але галоўным каталізатарам пратэстаў стала незадаволенасць грамадзянаў краіны карупцыяй і парушэнне дэмакратычных прынцыпаў.

Аб’ектыў
Ці сыход прэзідэнта Балівіі – гэта канец сацыялізму са смакам кокі?
2019.11.11 21:40

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў