На мінулым тыдні сваю пасаду пакінуў начальнік аддзелу расследавання злачынстваў у сферы эканомікі ўпраўлення СК па горадзе Менску палкоўнік Ілля Валозін і ягоны калега, афіцэр Цэнтральнага апарату Следчага камітэту Андрэй Качура.
Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкаю на ўласныя крыніцы.
Паводле TUT.BY, Андрэй Качура, на днях звольнены з праваахоўных органаў, праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе.
Аб прычынах адстаўкі Іллі Валозін афіцыйна не паведамляецца. Ягоны аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі – ад справы Віталя Арбузава і групы кампаніяў Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка.
У СК сітуацыю не каментуюць.
ІІ, belsat.eu