Расейскія праваахоўнікі ўстанавілі асобу захопніка банку ў Маскве. Ім аказаўся нарадзінец Ніжневартаўску, 34-гадовы Аляксей Барышнікаў, паведамляе Telegram-канал «МК: срочные новости».
Раней паведамлялася, што мужчына ў форме кур’ера зайшоў у будынак банку і сказаў, што ў ягонай торбе знаходзіцца выбухоўка.
У закладнікі трапіла некалькі чалавек. Паводле сілавікоў, мужчына патрабаваў буйную суму грошай.
Адзін з закладнікаў вёў трансляцыю з памяшкання банку ў сваім Instagramʼе. На відэа можна было разглядзець твар захопніка, які перыядычна піў віно з бутэлькі.
Спецназ узяў штурмам банк і затрымаў захопніка.
МГ, ЮВ belsat.eu