Медыі: Алега Сянцова прывезлі ў Маскву, яго могуць абмяняць на расейскага журналіста


Украінскага рэжысёра перавялі з калоніі ў горадзе Лабытнангі ў адзін з маскоўскіх СІЗА. Пра гэта паведамляюць «Интерфакс» і ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Telegram-канал BAZA паведамляе, што цяпер Сянцоў знаходзіцца ў «Лефортава».

Праект «Крым.Реалии» адзначае, што рэжысёр упершыню за доўгі час не патэлефанаваў маці, хоць раней заўсёды звязваўся з ёй напрыканцы месяца.

Мяркуецца, што рэжысёра могуць абмяняць на галоўнаму рэдактару «РИА Новости Украина» Кірыла Вышынскага, якога 28 жніўня вызвалілі ў Кіеве. Украінскія ўлады падазравалі яго ў дзяржаўнай здрадзе.

Адвакат Сяноцова Дзмітрый Дынзэ паведаміў у сваім Facebook, што не ведае пра перавод свайго падабароннага ў Маскву.

Абмен вязнямі паміж Расеяй і Украінай меўся адбыцца 28 жніўня, але ўчора стала вядома, што ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Паведамлялася, што абмен закране 66 чалавек. Паводле медыяў, Алега Сянцова ў спісах на абмен не было.

  • 10 траўня 2014 году Алега Сянцова разам з актывістам Аляксандрам Кольчанка затрымалі ў анексаваным Крыме. Расейскія ўлады абвінавацілі іх у рыхтаванні тэрактаў. У выніку Сянцова асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Кольчанка – да 10 гадоў. У 2015 годзе міжнародны праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў Сянцова палітычным зняволеным.
Абноўлена
Палітвязень Алег Сянцоў сустракае шосты дзень народзінаў за кратамі
2019.07.13 16:08

ДР belsat.eu

Стужка навінаў