Новая партыя расейскай нафты, якая адпавядае стандартам, паступіла на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Чакаецца, што пасля завяршэння адгрузкі гэтай нафты, яе перапрацоўка распачнецца з 6 траўня.
Паводле прэсавай службы «Белнафтахім», персанал акрэдытаванай лабараторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу цяпер вядзе адбор пробаў з нафты, што паступае на прадпрыемства і пацвярджае яе адпаведнасць стандартам.
Раней у канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што новая партыя нафты паступіла на ЛПДС «Мазыр» ААТ «Гомельтранснефть Дружба». Адмыслоўцы пацвердзілі, што нафта адпавядае стандартам
СК belsat.eu