Маці забітай у Лунінцы 8-месячнай дзяўчынкі і ейнага знаёмага пераводзяць у берасцейскае СІЗА


25-гадовай жыхарцы Лунінца і ейнаму 47-гадоваму знаёмаму, якіх падазравалі ў забойстве немаўляці, выставілі абвінавачванне паводле чатырох пунктаў: забойства заведама малагадовай асобы, учыненае з асабліваю жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў.

Іх заключылі пад варту. Сёння іх пераводзяць у берасцейскага СІЗА.

Падчас затрымання ў іх крыві выявілі этылавы спірт: 1,6 праміле ў жанчыны і 1,2 праміле ў мужчыны.

27 кастрычніка каля 19-й гадзіны 28-гадовы жыхар Лунінца знайшоў у сваёй кватэры труп дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці і 47-гадовы знаёмы сям’і. Абодва былі п’яныя. Пазней высветлілася, што падчас застолля кампанію раздражняў плач малой. Дзяўчынку забілі, перарэзаўшы ёй горла.

Двое сыноў жанчыны цяпер знаходзяцца з бацькам.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў