Паводле маці актывіста, з ёй звязаўся чалавек, які сядзеў з Пятром у адной камеры на Акрэсціна, і распавёў пра ўмовы ўтрымання.
З Ірынай Маркелавай, маці актывіста Пятра Маркелава, звязаўся чалавек, які сядзеў разам з ім у адной камеры на Акрэсціна. Хлопец паведаміў пра тое, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах – у камеры антысанітарыя і вошы.
Ірына Маркелава кажа, што ўжо звязалася з праваабаронцамі і шукае адваката для сына.
Нагадаем, Пётр Маркелаў быў асуджаны на 14 содняў 9 снежня за патрабаванне перагледзець пратаколы для галасавання падчас парламенцкіх выбараў, на якіх ён быў назіральнікам. Суддзёй на працэсе была Таццяна Мотыль, сумнавядомая працэсамі над актывістамі.
Ксенія Тарасевіч Belsat.eu