Міліцыя працягвае паляванне на незалежных журналістаў.
16-40 Усе журналісты Белсату на волі
15-40 Журналістку Кацярыну Андрэеву выпусцілі.
Кацярына кажа, што ўсе 3 гадзіны, што яны былі ў РУУСе, іх трымалі на расцяжцы.
15-30 Аператар Сяргей Кавалёў на волі.
15-20 Нашага журналіста Ігара Ільяша адпусцілі з РУУСу. Ён чакае пакуль выпусцяць Кацярыну Андрэееву і Сяргея Кавалёва.
Як мы паведамлялі раней, былі затрыманыя нашая журналістка Кацярына Андрэева і аператар Сяргей Кавалёў. Ад самай раніцы міліцыянты ствараюць праблемы Вользе Чайчыц і Андрусю Козелу. Іх затрымалі каля дому ДАІшнікі, пасля праверкі дакументаў вызвалілі. Але ж на ўездзе ў Менск іх зноў спынілі, Андруся Козела адправілі ў псіха-неўралагічны дыспансэр. Пасля праверкі, яго адпусцілі.
Таксама паведамляецца, што затрыманыя Любоў Лунёва, Ігар Ільяш і Стась Івашкевіч. Іх тэлефоны адключаныя, звязацца немагчыма. Мы будзем сачыць за сітуацыяй.
Цягам дня адбываецца атака на сайт нашага тэлеканалу.
ГА, belsat.eu