Макей: Расея галоўны саюзнік, але нам хацелася б мець добрыя стасункі з ЕЗ


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей распавёў у інтэрв’ю нямецкаму выданню «Süddeutsche Zeitung« пра стасункі з Расея і Еўразвязам. Міністр адзначыў, што Беларусь не павінна стаць другой Украінай. Тэкст інтэрвʼю апублікаваны на сайце МЗС Беларусі.

У інтэрвʼю нямецкаму выданню «Süddeutsche Zeitung» Уладзімір Макей акрэсліў, што Беларусь знаходзіцца на лініі разрыву паміж буйнымі геапалітычнымі гульцамі. І канфрантацыя, у якой знаходзяцца бакі, уплывае на Беларусь.

«Мы разглядаем Расею ў якасці асноўнага саюзніка, як нашага натуральнага суседа… У апошні раз падчас буйнога сусветнага фінансавага крызісу мы даведаліся на ўласным досведзе, што залежнасць ад адной краіны зʼяўляецца згубнай для нашай эканомікі. Таму мы хацелі б дыверсіфікаваць нашы адносіны і разглядаем ЕЗ у якасці другога па важнасці эканамічнага партнёра. Нам хацелася б мець добрыя адносіны з ЕЗ», – адзначыў Уладзімір Макей.

Меркаванні
Чаму Лукашэнка і Макей сталі дзёрзка паводзіць сябе з Крамлём
2019.10.11 19:57

Пры гэтым міністр замежных справаў асцярожна падкрэсліў, што на шляху да збліжэння з ЕЗ афіцыйны Менск не хоча паўтарыць памылкі Украіны. А перашкоды на шляху да збліжэння, галоўным чынам правы чалавека, пра што нагадваюць у ЕЗ, Уладзімір Макей лічыць адрозненнямі ў светапоглядзе.

«У нас іншыя ўяўленні пра правы чалавека. ЕЗ клапоціцца ў першую чаргу пра індывідуальныя правы, а мы пра сацыяльныя правы, такія, як права на працу, на жыллё, на адукацыю і сацыяльнае забеспячэнне. У нас стары савецкі лад мыслення і ўяўленні пра тое, што зʼяўляецца самым важным», – распавёў Уладзімір Макей.

Тым не менш правы чалавека і смяроотнае пакаранне досыць важнае пытання для ЕЗ. Гэтак падчас сустрэчы ў Вене кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку давялося некалькі разоў адказваць на гэтыя пытанні. Менск у Аўстрыі прадэманстраваў галоўным чынам цікавасць да збліжэння ў эканамічнай сферы. На Захадзе акрамя эканомікі не менш важным пытаннем з’яўляецца пытанне правоў чалавека.

Hавiны
Лукашэнку ў Вене прыйшлося некалькі разоў адказваць на пытанне пра правы чалавека
2019.11.13 08:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў