«Магчыма, у правайдараў працуюць патрыёты». Наталля Радзіна – пра даступнасць «Хартыі'97» у Беларусі


Старонка інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя’97» каля месяца была даступная абанентам некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў.

Больш за месяц супрацоўнікі рэдакцыі «Белсату», якія з’яўляюцца карыстальнікамі «Cosmos Telecom», заходзілі на старонку «Хартыі» без абыходу блакіроўкі.

Раніцай 6 красавіка старонка «Хартыі’97» адкрываецца ў абанентаў «Cosmos Telecom» без абыходу блакавання

Увечары пятніцы інфармацыя пра тое, што «Хартыя» адкрываецца ў часткі карыстальнікаў «Cosmos Telecom», «Белтэлекому», МТС ды «velcom» з’явілася на партале «Tut.by» .

«Можа, некаторыя правайдары нейкім чынам сталі адкрываць доступ або, магчыма, у нейкіх правайдараў працуюць патрыёты, якія дапамагаюць сваім карыстальнікамі чытаць незалежны сайт «Хартыя’97», – пракаментавала сітуацыю «Белсату» галоўная рэдактарка старонкі Наталля Радзіна.

У суботу пасля 14:00 зайсці на «Хартыю» ужо не атрымлівалася.

«Хартыя’97» не адчыняецца ў абанентаў «velcom»
Пры спробе зайсці на старонку «Хартыі» абаненты «Life» бачаць такое паведамленне

 

Абаненты МТС не могуць наведаць старонку «Хартыі»

Паводле Наталлі Радзінай, «Хартыю» сёння чытаюць, галоўным чынам, шляхам абыходу блакавання.

«Калі старонка запрацуе ўва ўсіх правайдараў на тэрыторыі Беларусі, мы паведамім пра гэта першыя», – дадала Наталля Радзіна.

Міністэрства інфармацыі ў студзені 2018-га заблакавала «Хартыю» на падставе артыкулаў 38 і 511 Закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Пазней «Хартыю» заблакавалі таксама ў Расеі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў