Сёння гурт Volski прадставіў новую версію песні «Лёгкія-лёгкія». Прэм’ера прымеркаваная да пачатку тура па Беларусі.
«Гэта адна з галоўных песень майго жыцця. Яна вельмі асабістая, але, як высветлілася праз гады, эмоцыі, закладзеныя ў ёй, блізкія вялікай колькасці людзей. Ня так даўно мы з прадзюсарам Снорэ і бубначом Сіндрэ запісалі новую версію. Менавіта так яна цяпер гучыць на нашых канцэртах», – тлумачыць з’яўленне новай версіі Лявон Вольскі.
Упершыню за 10 гадоў музыка апраўляецца ў тур па Беларусі. «Гэта было так даўно, што проста не верыцца», – стараўся прыгадаць Вольскі папярэднія гастролі на радзіме.
Ужо вядома, што музыкі наведаюць восем гарадоў.
14 красавіка – Гомель
15 красавіка – Барысаў
21 красавіка – Віцебск
28 красавіка – Берасце
29 красавіка – Магілёў
5 траўня – Горадня
18 траўня – Бабруйск
19 траўня – Светлагорск.
У праграме туру – песні N.R.M., «Мроі» і сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.
ДД