Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што фашызм і нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць. Пра гэта ён заявіў падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёну, піша БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што «нават пасля падзення гітлераўскага рэжыму ідэі фашызму не засталіся ў мінулым». «Яны жывуць у тых, хто сёння называе свята 9 траўня «победобесием», хто бурыць помнікі воінам-вызваліцелям, хто гераізуе здраднікаў і калабарацыяністаў, пакланяецца нацысцкай сімволікі», – дадаў кіраўнік дзяржавы.
«Скажу шчыра: фашызм, нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць, – падкрэсліў ён. – Мы працягнем выхоўваць сваіх дзяцей на каштоўнасцях свету і чалавечага жыцця».
Лукашэнка кажа, што цяпер няма нейкай катастрофы, але «нам пастаянна падкідваюць, падкідваюць, нагнятаючы абстаноўку».
«Прадаць, зламаць і знішчыць тое, што мы з вамі стваралі чвэрць стагоддзя, нікому не будзе дазволена. Мы павінны захаваць нашу спакойную і мірную краіну ў імя загінулых дзеля гэтага», – падкрэсліў ён.
ІІ belsat.eu