Лукашэнка ўпершыню наведаўся ў Курапаты


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 траўня азнаёміўся з добраўпарадкаваннем Менскай кальцавой аўтадарогі, а таксама добраўпарадкаваннем і развіццём прылеглых тэрыторый. Адным з прыпынкаў Лукашэнкі сталі Курапаты, паведамляецца на сайце кіраўніка краіны.

Прэсавая служба кіраўніка краіны адзначае, што ва ўрочышчы Курапаты нядаўна былі праведзеныя працы па добраўпарадкаванні.

«Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна. Падумайце, як канчаткова добраўпарадкаваць Курапаты. Некалі мы яшчэ пройдзем, паглядзім. Але недапушчальна, каб хтосьці тут нешта рабіў без дазволу. Гэта ж палітычная дэманстрацыя. Гэта камусьці трэба. Можаш прыйсці, калі ласка, памаліся, пакладзі кветкі і сыходзь, не перашкаджай гэтым людзям», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Хроніка Курапатаў: 1937–2019
2019.04.10 11:53

У цэлым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў больш актыўнай працы па азеляненні ўздоўж МКАД. Асаблівая ўвага – развязках, адхон пустуючых тэрыторыяў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў