Жыхары Берасця выйшлі на чарговую акцыю пратэсту супраць акумулятарнага заводу. У традыцыйным «кармленні галубоў» у цэнтры гораду і несанкцыянаваным шэсці прымаюць удзел некалькі сотняў чалавек.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін распавёў belsat.eu, што «пакарміць галубоў» прыйшлі каля 200-300 чалавек. Два чалавекі прыйшлі ў вобразе смерці – у чорнай вопратцы, чорных плашчах і з касою.
«Людзі не задаволены заводам і сваёй прысутнасцю на плошчы даюць зразумець уладам, што акумулятарнаму заводу тут не месца», – адзначыў Вялічкін.
Падчас шэсця людзі скандуюць «Не заводу АКБ» і «Чыноўнікаў – на нары», «Лукашэнка сыходзь». Яны таксама заклікаюць да вызвалення лідараў берасцейскіх пратэстаў: Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка.
ІІ belsat.eu