Лукашэнка стаў героем анімацыйнага сатырычнага шоу на Deutsche Welle


У анімацыйным сатырычным шоу расейскай службы Deutsche Welle «Запаведнік» з’явілася пародыя на Аляксандра Лукашэнку.

Чарговы выпуск шоу закранае, у прыватнасці, тэму адносінаў Беларусі з Расеяй і ЕЗ. У мульціку Аляксандр Лукашэнка зʼяўляецца ў вобразе Труффальдзіна – слугі, які адначасова служыць і Уладзіміру Пуціну, і Ангеле Мэркель.

Лукашэнка, у прыватнасці, спявае такі куплет:

«И я наглей день ото дня, мне этот трюк не раз удался.

О чем не спросите меня – я “против”, “за” и “воздержался”».

А вось такі дыялог у шоу паміж персанажам Пуціна і Лукашэнкі-Труффальдзіна:

– Труффальдзіна, прынясі мне ручнік і мыла!

– Ды я і без мыла магу!

Беларуская тэма пачынаецца з 03.17:

«Белсат» мае ўласную анімацыйную праграму Эксперт. Жэстачайшы ілюзіён – усе выпускі

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў