Лукашэнка: сала – найлепшы беларускі допінг

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што пытанні харчавання не заўсёды правільна рэгулююцца дыетолагамі, трэнеры таксама не сочаць за спартоўцамі.

«Як яны будуць выступаць? Гэта ж ненармальна, – сказаў ён на сустрэчы з беларускімі алімпійцамі. – Сала вам трэба трымаць на этапах Кубка свету ў халадзільніку, нармальны кавалак сала, каб вы маглі пасля старту, забегу, цяжкай трэніроўкі кавалак сала і чорнага беларускага хлеба з’есці, а не пончыкі і марозіва. Нармальны харчаванне для спартсменаў – гэта пытанне нумар адзін».

«Вось сала – гэта самы лепшы беларускі допінг», – дадаў Лукашэнка.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Hавiны