Лукашэнка правёў кадравы чацвер


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 траўня разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Hавiны
Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў чатырох раёнаў Менску
2019.03.28 11:15

Аляксандра Кільчэўскага – намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук,

Андрэя Іванцова – галоўным вучоным сакратаром НАН,

Ігара Фісенку – амбасадарам Беларусі ў Манака і Партугаліі па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Віталя Кулака – старшынём Жабінкаўскага райвыканкаму,

Юрыя Бісуна – старшынём Пружанскага райвыканкаму,

Анатоля Ткачука – старшынём Іванаўскага райвыканкаму,

Таццяны Лугіной – старшынёй канцэрну «Беллегпрам»,

Аляксея Кушнарэнкі – генеральным дырэктарам «Белпалівагазу»,

Валерыя Іванковіча – генеральным дырэктарам Менскага аўтамабільнага заводу,

Рыгора Іванькова – генеральным дырэктарам «Лідсельмашу»,

Аляксандра Даўгалы – генеральным дырэктарам Беларускай цэментнай кампаніі,

Вячаслава Шуціліна – рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту,

Hавiны
Лукашэнка прызначыў 35-гадовага гарадзенца на пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта
2019.02.12 11:51

Віталя Веліканава – рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі,

Вадзіма Маханько – генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве,

Ігара Касцюкова – першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва,

Аляксея Ананіча – намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва,

Міхаіла Грыба – чальцом Віцебскага аблвыканкаму,

Кірыла Шыка – чальцом Менскага аблвыканкаму,

Івана Кубракова – чальцом Менскага гарвыканкаму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў