Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Лідскага раёну адрэагаваў на крытыку ягонай палітыкі змагання з эпідэміяй каронавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што часам, у тым ліку за мяжой, выказваюцца нараканні, што ў Беларусі не змагаюцца з каронавірусам так, як усе.
«У той жа час не ведаючы пра тое, як мы ўвогуле жывем тут і як змагаемся. Асабліва нашы родныя браты на ўсходзе ўжо так заклапочаныя… Таму ні ў якім разе расслабляцца не трэба. Не тое што сяброў, а нават тых, хто спачувае ў нас у свеце вельмі мала, – заявіў Лукашэнка. – Не тым шляхам пайшлі, бачыце. Каб ісці шляхам Беларусі, трэба мець сістэму. А сістэму, нават у постсавецкіх рэспубліках, акрамя нас, разбурылі цалкам. Інфекцыйныя лякарні знішчылі, спецыялісты раз’ехаліся, мікрабіёлагаў, вірусолагаў, эпідэміёлагаў ніхто не рыхтаваў. Цяпер пажынаюць плады. І ў нас камяні кідаюць».
Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь паслядоўна ідзе абраным шляхам у плане процідзеяння распаўсюджванню каронавіруса. «Гэта вельмі цяжкая і працяглая праца – змагацца ачаговая. Ня ізалюючы людзей, якія не выпісваючы пропуску, калі Маскву спынілі наагул начыста. Мы гэтым шляхам не пайшлі», – заўважыў беларускі лідар.
Ён таксама прыгадаў свае словы пра тое, што трактар дапамагае ў барацьбе з каронавірусам.
«Што дзіўна, як я пажартаваў, што трактар вылечыць, – дзякуй Богу, у вёсцы ў нас усё жывыя-здаровыя», – адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці займацца эканомікай. «Глядзіце эканоміку, каб у нас не абвалілася вытворчасць», – заклікаў ён.
Тое ж самае тычацца і сельскай гаспадаркі:
«Пнеўманія сыдзе, а хлебчык жа патрэбны. Я нават не турбуюся за вёску. Мы спрацуем. А прамысловасць… Таму, што вакол усё спынілася».
ІІ belsat.eu