У Центрвыбаркам пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце ЦВК.
Кіраўніком ініцыятыўнай групы дзейнага прэзідэнта будзе Міхаіл Орда – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі перададзеныя ў ЦВК сёння, 14 траўня.
Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка афіцына вылучаецца на шосты прэзідэнцкі тэрмін. Ён займае пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо 26 гадоў.
Усяго на дадзены момант дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у ЦВК перадалі 12 патэнцыйных кандыдатаў.
ІІ belsat.eu