Ва ўкраінскім Жытоміры 4 кастрычніка пройдзе другі дзень Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Пленарнае паседжанне з удзелам кіраўнікоў дзвюх краінаў мусіла распачацца каля 12:45.
15:01 Пачалася цырымонія падпісання міжнародных дакументаў.
15:00 Лукашэнка заклікаў супольна паспрабаваць правесці міжнародныя спартыўныя спаборніцтва, у тым ліку «замахнуцца» на Алміпіяду «на дзве краіны».
14:55 «Чым шчыльней мы будзем з вамі, ніхто і ніколі нам не дазволіць вельмі шчыльна сябраваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго, «будуць прэсаваць» не толькі з боку Расеі ці Кітаю, але «і там, на Захадзе».
14:45 Кіраўнік Беларусі адзначыў важнасць ствараць супольныя прадпрыемствы, бо краіны «выйшлі з адной дзяржавы, дзе было ўсё структуравана». Напрыклад, у трактара- і самалётабудаўніцтве.
Паводле Лукашэнкі, палітыка і дыпламатыя – гэта добра, але прывязвае краіны эканоміка.
14:35 Уладзімір Зяленскі адзначыў важнасць развіцця стасункаў з Беларуссю і нагадаў, што падчас форуму бакі падпісалі кантрактаў больш чым на $ 500 млн.
Ён таксама падкрэсліў ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе і выказаў пажаданне, каб у Беларусі пачалі працу новыя ўкраінскія каналы. Апроч таго, Зяленскі заклікаў правесці дні Беларусі ва Украіне ды падтрымаў запуск украінскага каналу ў Беларусі.
Паседжанне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага прысвечанае патэнцыялу ўзаемадзеяння Беларусі і Украіны праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязяў.
Пачатак пленарнага паседжання быў прызначаны на 12:45, але падзея затрымліваецца прыкладна на гадзіну. «Белсат» спрабуе весці стрым з падзеі, але ў месцы правядзення форуму – вялікія праблемы з сувяззю. Мы будзем трымаць вас у курсе падзеі.
МГ belsat.eu