Аляксандр Лукашэнка даў загад да канца года істотна палепшыць сітуацыю ў Аршанскім раёне – чыноўнікам трэба сканцэнтраваць намаганні на аднаўленні і развіцці прадпрыемстваў Воршы і іншых населеных пунктаў раёну.
Лукашэнка даручыў кіраўніку спраў прэзідэнта Віктару Шэйману ўзяць гэтыя пытанні на асабісты кантроль.
«Гэта не значыць, што вы кагосьці павінны падмяняць – вырашаць пытанні мусіць ўрад. Да канца год прадпрыемствы павінны мець чалавечы выгляд, і людзі павінны прыходзіць туды на працу з добрым настроем. Ужо не кажу пра заробак, занятасці і гэтак далей – вы гэта ведаеце. З вашага боку павінен быць жорсткі, генеральскі кантроль. Не тое, што мы пашумім, пашумім і ўсё так і застанецца. Не застанецца. Напрыканцы года вы мне асабіста дакладзяце па Воршы там, на месцы», – заявіў Лукашэнка.
Раней сёння Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэту Івану Наскевічу асабіста разабрацца з сітуацыяй, якая здарылася з новым кіраўніком Аршанскага райвыканкаму Леанідам Пянькоўскім. Гаворка ідзе аб дзеяннях аператыўных службаў у дачыненні да Пянькоўскага.
ІІ, belsat.eu